dcsimg

Таўсьцянкавыя ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Таўсьцянкавыя (Crassulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 35 родаў і 1400 відаў[1].

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя травы ці хмызьнякі. Лісьце ў прыкаранёвай разетцы, супратыўнае або чарговае, простае (складанае ў Bryophyllum), суцэльнае на ўскрайку, часам зубчастае або дольчатае. Кветкі ў суквецьці або, рэдка, адзінкавыя. Плод — лісьцянка, рэдка каробачка. Насеньне бураватае[2].

Арэал

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, у асноўным засяроджаны ў паўночна-ўмераных рэгіёнах і паўднёвай Афрыкі[3][2].

Крыніцы

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
  2. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.12.2019 г. (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.12.2019 г. (анг.)
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Таўсьцянкавыя: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Таўсьцянкавыя (Crassulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 35 родаў і 1400 відаў.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі