dcsimg

Mesodinium chamaeleon ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Mesodinium chamaeleon — від інфузорыяў роду Mesodinium, які валодае рысамі як жывёлаў, так і расьлінаў[1]. Від быў адкрыты ў студзені 2012 року непадалёк ад Нівы (Данія) прафэсарам Капэнгагенскага ўнівэрсытэту Эйвінам Муструпам.

Інфузорыі палююць, перамяшчаючыся ў вадзе з дапамогай веек. Прадстаўнікі роду Mesodinium паглынаюць жгуцікавых, у тым ліку крыптаманадаў, без разбурэньня жгуцікаў і трыхацыстаў, утрымліваючы іх у вакуолях. Водарасьці пры гэтым працягваюць працэс фотасынтэзу, забясьпечваючы інфузорыю вугляводамі. Mesodinium chamaeleon адрозьніваецца ад іншых прадстаўніцаў роду тым, што празь некалькі дзён пераварвае водарасьць[1][2]. Такім чынам, гэты від па сутнасьці ўяўляе зь сябе то гетэратрофа, то аўтатрофа.

Крыніцы

  1. ^ а б Marshall, Michael (13 студзеня 2012) Zoologger: Unique life form is half plant, half animal(анг.) Zoologger. New Scientist. Праверана 8 лютага 2018 г.
  2. ^ Ø. Moestrup, L. Garcia-Cuetos, P. J. Hansen, T. Fenchel. Studies on the Genus Mesodinium I: Ultrastructure and Description of Mesodinium chamaeleon n. sp., a Benthic Marine Species with Green or Red Chloroplasts // Journal of Eukaryotic Microbiology. — 2012. — В. 1. — Т. 59. — С. 20—39. — DOI:10.1111/j.1550-7408.2011.00593.x

Літаратура

  • Lydia Garcia-Cuetos, Ojvind Moestrup, Per J. Hansen. Studies on the Genus Mesodinium II. Ultrastructural and Molecular Investigations of Five Marine Species Help Clarifying the Taxonomy // Journal of Eukaryotic Microbiology. — July 2012. — В. 4. — Т. 59. — С. 374—400. — DOI:10.1111/j.1550-7408.2012.00630.x
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Mesodinium chamaeleon: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Mesodinium chamaeleon — від інфузорыяў роду Mesodinium, які валодае рысамі як жывёлаў, так і расьлінаў. Від быў адкрыты ў студзені 2012 року непадалёк ад Нівы (Данія) прафэсарам Капэнгагенскага ўнівэрсытэту Эйвінам Муструпам.

Інфузорыі палююць, перамяшчаючыся ў вадзе з дапамогай веек. Прадстаўнікі роду Mesodinium паглынаюць жгуцікавых, у тым ліку крыптаманадаў, без разбурэньня жгуцікаў і трыхацыстаў, утрымліваючы іх у вакуолях. Водарасьці пры гэтым працягваюць працэс фотасынтэзу, забясьпечваючы інфузорыю вугляводамі. Mesodinium chamaeleon адрозьніваецца ад іншых прадстаўніцаў роду тым, што празь некалькі дзён пераварвае водарасьць. Такім чынам, гэты від па сутнасьці ўяўляе зь сябе то гетэратрофа, то аўтатрофа.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі