dcsimg

Кізілавыя ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Кізілавыя (Cornaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды і каля 85 відаў[1].

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя травы, хмызьнякі або дрэвы. Лісьце звычайна супратыўнае, часам чарговае, простае, суцэльнае на ўскрайку. Кветкі ў суквецьці; чашалісьцікаў 4(-5), пялёсткаў 4(-5), тычачак 4(-5). Плод — касьцянка. Насеньне 1(-2) на плод[2].

Арэал

Распаўсюджваньне: Паўночная Амэрыка, Цэнтральная Амэрыка, поўнач Паўднёвай Амэрыкі, Эўразія, Афрыка; пераважна паўночныя і ўмераныя раёны паўночнага і таксама высокія ўзвышэньні ў субтрапічных і трапічных рэгіёнах[3][2].

Крыніцы

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
  2. ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Кізілавыя: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Кізілавыя (Cornaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 2 роды і каля 85 відаў.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі